EN: Simple and small package to convert belarussian cyrillic text to a modern (the one with ž, č, š and v) and classic (the one with ż, cz, sz and w) latin .


License
LGPL-3.0
Install
pip install latynkatar==2.0.2

Documentation

Łatynkatar

License: LGPL v3

Маленькая і простая бібліятэка для канвертацыі кірыліцы ў сучасную (з ž, č, š і v, т.зв. "чэшскую") і старую(з ż, cz, sz і w, т.зв. "пользскую") лацінку.

Усталёўка

Latynkatar ёсць у PyPI.

$ python -m pip install latynkatar

Не правяралася і не гарантуецца праца з Python да версіі 3.9.

Ужыванне

Усё досыць просталінейна:

>>> import latynkatar
>>> # сучасная ("чэшская")
>>> latynkatar.convert("Але лёс склаўся так, што хрусць і папалам!")
'Ale los skłaŭsia tak, što chruść i papałam!'
>>> # сучасная без пазначэння транзітыўнай мяккасці
>>> latynkatar.convert("Але лёс склаўся так, што хрусць і папалам!", miakkasc=False)
'Ale los skłaŭsia tak, što chrusć i papałam!'
>>> # старая ("польская")
>>> latynkatar.convert_old("Але лёс склаўся так, што хрусць і папалам!")
'Ale los skłaŭsia tak, szto chruść i papałam!'
>>> # старая без пазначэння транзітыўнай мяккасці
>>> latynkatar.convert_old("Але лёс склаўся так, што хрусць і папалам!", miakkasc=False)
'Ale los skłaŭsia tak, szto chrusć i papałam!'

Прынцыпы працы бібліятэкі:

  • Ніякага выпраўлення памылак.
  • Са зменаў правапісу толькі яўна пазначаецца транзітыўная мяккасць зычных, астатняе пры канвертацыі захоўваецца роўна з тымі ж асаблівасцямі правапісу і памылкамі, якія былі да канвертацыі. Прычым, пазначэнне мяккасці пры жаданні можна адключыць (гл. прыклад вышэй)
  • Кірылічныя сімвалы, якім адпавядае некалькі лацінскіх сімвалаў пры трансляцыі вялікіх літар маюць вялікай толькі першую літару ў пары (Chleb, Jan), што можа быць праблемай у выпадках, калі гэта не слова з вялікай літары ці абрэвіятура, а проста нешта напісанае КАПСАМ. Бо атрымаецца ChLEB, JaN.

Анлайн канвертар

У якасці ўзору ўжывання бібліятэкі ці анлайн канвертара створанага на яе аснове магу прапанаваць паглядзець на сайт latynkatar.org. Зыходнікі даступныя тут.

Ліцэнзія

Copyright група Łatynkatar, 2025

LGPL v3.0 ад GNU